Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Аб установе

Поўная назва УА: Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Палеская сярэдняя школа"

Рэжым працы УА: панядзелак- субота, з 8.00 да 21.00

Задачы і функцыі УА

Кантактная інфармацыя

Тэлефоны "гарачых ліній", тэлефоны даверу і даведачных службаў

Крэстуноўская (з 1969 г., пасля перайменавання пасёлка - Палеская) пачатковая школа пачала працаваць з 1963 года. Загадчыцай школы была прызначана Ніна Георгіеўна Крот, настаўнікамі працавалі А. М. Вячорка, А. В. Жураўская, А. А. Злотава. Прыбіральшчыцай працавала С. М. Яворская. У будынку школы (на дадзены момант там знаходзіцца Палескі ФАП)размяшчаліся два класныя кабінеты, настаўніцкая, калідор, у якім праводзіліся ўрокі фізкультуры ў халодную пару года і дзве невялікія пакоі, дзе захоўваліся кнігі, інвентар. Пачатковая школа была невялікая па памеры і па колькасці вучняў. У ёй займаліся чатыры класа - камплекты. У адным класе вучыліся адначасова 1 і 3 класы, у другім - 2 клас. 4 класы вучыўся ў другую палову дня. Скончыўшы 4 клас Палескай пачатковай школы, вучні працягвалі вучобу ў Лунінскай школе. Палеская сярэдняя школа пачала працаваць з 1976 года. На ўрачыстай лінейцы 1 верасня была адкрыта новая школа. Гасцінна адчыніліся дзверы прасторных класаў, сталовай, майстэрняў, спартыўнай і актавай залаў. Школа была разлічана на 640 вучняў. Каб выкарыстоўваць яе з поўнай нагрузкай, была зачынена Лунінская школа, а ўсіх вучняў перавялі ў Палескую. Працягвалася гэта да 1992 года, калі ў Луніне зноў пачала працаваць сярэдняя школа.